26 чэрвеня 2024, Серада, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Фядуту вярнулі ў калонію з лякарні

9
Аляксандра Фядуту вярнулі ў калонію з лякарні

Палітвязень перасоўваецца з цяжкасцю, але мусіць хадзіць на працу.

Палітолага Аляксандра Фядуту асудзілі ў верасні 2022 года на 10 гадоў зняволення паводле абвінавачанні ў «змове з мэтай захопу ўлады». У зняволенні здароўе палітвязня рэзка пагоршылася.

«Аляксандр Фядута па-ранейшаму ходзіць, абапіраючыся на палку. Ляжаў у шпіталі, падлячылі - і зноў у атрадзе. Павінен хадзіць на працу, але бачна, што перасоўваецца з цяжкасцю”, -- паведаміла крыніца “Радыё Свабода” пра стан Аляксандра Фядуты.

Сёлета ў лістападзе Аляксандру Фядуту споўніцца 60 год.

Таксама крыніца згадала аднаго з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Васіля Бераснёва, асуджанага на 9 гадоў калоніі. Палітвязню 73 гады, у яго няма адной ныркі. Летась паўставала пытанне аб аперацыі для Бераснёва, але ў турэмных умовах яе не зрабілі і пасля абследавання вярнулі палітвязня ў калонію.

«Бераснёў знаходзіцца ўвесь час у атрадзе, ён пенсіянер, на вытворчасці не працуе. Зняволеныя бачаць яго, калі выходзіць з атрада па лекі, медыцынскую дапамогу. Выглядае стомленым, а больш пра яго нічога не вядома», - распавяла крыніца пра Васіля Бераснёве.

Са звестак суразмоўцы, адзін з палітвязняў ВК-15 сёлета атрымаў дадатковы тэрмін паводле 411-м артыкула КК («непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы») і быў адпраўлены ў іншую калонію. Куды накіравалі палітвязня, невядома.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках