Пуцін ляціць у КНДР і В'етнам
19- 17.06.2024, 14:45
- 9,356
У Паўночную Карэю яго запрасіў Кім Чэн Ын.
Пуцін 18-19 чэрвеня накіруецца ў КНДР. Як паведамілі ў прэс-службе Крамля, візіт мае статус дзяржаўнага. Пуціна ў Паўночную Карэю запрасіў старшыня КНДР Кім Чэн Ын.
Візіт праходзіць на фоне абвінавачанняў на адрас КНДР у вайсковай падтрымцы РФ у вайне з Украінай.
19-20 чэрвеня Пуцін таксама наведае з дзяржаўным візітам В'етнам.