26 чэрвеня 2024, Серада, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: У Польшчы знікла беларуска, асуджаная за шпіянаж

Rzeczpospolita: У Польшчы знікла беларуска, асуджаная за шпіянаж

Яна не прыйшла адбываць пакаранне.

У Польшчы трое дыверсантаў, якія працавалі на выведку Расеі, пазбягаюць адбывання пакарання, піша Rzeczpospolita. Яны зніклі.

У снежні 2023 года ў Польшчы быў вынесены прысуд 14 іншаземцам за ўдзел у падрыхтоўцы дыверсій і шпіянажы на карысць Расеі.

Усяго абвінавачаных было 16 - 13 украінцаў, двое беларусаў і адзін расеец. Але двое не прызналі сябе вінаватымі - суд над імі працягваецца. Большасць чальцоў шпіёнскай сеткі былі завербаваныя ва Украіне - яны прыбылі ў Польшчу як уцекачы.

Сярод 16 абвінавачаных было трое беларусаў - 18-гадовая Марыя Мядзведзева, яе хлопец - 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і 41-гадовы Мікалай Маскаленка.

Марыя атрымала 1 год і 1 месяц турмы. Суд над Пасцімюхай доўжыцца.

Як піша Rzeczpospolita, пасля абвяшчэння прысуду і вызвалення з-пад варты Марыя знікла. Яна падала заяву на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але не прыйшла ў варшаўскі суд, які мусіў прыняць пастанову. Суд пастанавіў затрымаць яе і адправіць у турму. Але яна знікла.

Таксама зніклі прызнаныя вінаватымі ў справе ўкраінец Яраслаў Б. і непаўналетні Артур М.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках