УСУ за два месяцы знішчылі блізу 15 расейскіх сістэм СПА у Крыме
2- 17.06.2024, 17:24
- 4,732
![УСУ за два месяцы знішчылі блізу 15 расейскіх сістэм СПА у Крыме](https://i.c97.org/ai/556884/aux-head-1690049985-20230722_atacms_360.jpg)
Знішчаны таксама больш за дзесяць пунктаў кіравання войска РФ.
Узброеныя Сілы Украіны за апошнія два месяцы нанеслі ўдары па амаль 15 сістэмам супрацьпаветранай абароны расейскіх войскаў у часова захопленым Крыме, інфармуе Цэнтр стратэгічных камунікацый УСУ.
Абаронцы знішчылі дывізіёны сістэм супрацьпаветранай абароны ў мадыфікацыях С-400, С-350, С-300. Акрамя таго, таксама былі знішчаныя больш за 15 расейскіх радыёлакацыйных станцый, дзясяткі пускавых установак і больш за 10 пунктаў упраўлення войскаў РФ.
![](https://i.c97.org/ai/599318/aux-1718633136-1.jpg)