22 лiпеня 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі шэф-кухар атрымаў міжнароднае прызнанне

Беларускі шэф-кухар атрымаў міжнароднае прызнанне

"Мішлен прыходзіць, калі яго не чакаеш".

На мінулым тыдні 34 рэстарацыі Літвы патрапілі ў знакаміты гастранамічны мішленаўскі гід (чатыры з іх атрымалі зорку Мішлена). Сярод адзначаных рэстарацый ёсць Justa Pasta, шэф-кухарам у якой працуе беларус Сяргей Варашылаў, адзначае отмечает “Наша ніва”.

У сваім Instagram Сяргей пахваліўся ўзнагародай, якую атрымаў на ўрачыстай цырымоніі гіда Мішлен. "Мішлен прыходзіць, калі яго не чакаеш", - напісаў ён.

Сяргей Варашылаў вучыўся ў французскай Le Cordon Bleu Paris (адна з найлепшых кулінарных школ у свеце, існуе з 1895 года). Пачынаў працаваць ён у гомельскіх рэстарацыях Taste і Tapas bar.

У 2021 годзе Сяргей наважыўся на першы самастойны праект - мікракавярня “Жуй”. Размясцілася кавярня на Камароўскім рынку - у зале было ўсяго тры столікі. А галоўнай разынкай "Жуй" былі пінсы (тып піцы прастакутнай формы).

Але, мабыць, самым вядомым месцам працы Сяргея ў Беларусі стала рэстарацыя "Дыялогі". Ён быў там шэф-кухарам. Зараз Сяргей жыве ў Вільні і радуе сваімі стравамі наведвальнікаў рэстарацыі Justa Pasta, якую зараз рэкамендуе гід Мішлен.

Згодна з даўняй традыцыяй адбор рэстарацый для гіда Мішлен у Літве незалежна праводзіўся таемнымі інспектарамі, якія працавалі паводле спецыяльнай методыкі. Яны ацэньвалі якасць прадуктаў, тэхніку прыгатавання, гармонію смакаў, індывідуальнасць шэф-кухара.

Цікавы факт: запрасіць у краіну экспэртаў Мішлен каштуе не танна. Раней lrt.lt паведамляла: Літва заплаціла больш за 1,5 мільёна еўраў за тое, каб спецыялісты Мішлен пратэставалі мясцовыя рэстарацыі. Улады краіны разлічваюць, што ўключэнне літоўскіх рэстарацый у гід Мішлен дадаткова прынясе краіне да 4 мільёнаў еўраў даходаў ад турызму за год.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках