26 чэрвеня 2024, Серада, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перадасць Кітаю раку для выхаду ў Японскае мора

5
Расея перадасць Кітаю раку для выхаду ў Японскае мора

Масква робіцца ўсё больш залежнай ад кітайскага боку.

Расея, Кітай і Паўночная Карэя неўзабаве пачнуць перамовы аб тым, каб дазволіць кітайскім суднам праходзіць па прымежнай рацэ Туманная ў Японскае мора, піша The Moscow Times са спасылкай на Nikkei Asia.

Туманная працякае ўздоўж мяжы Кітая, Паўночнай Карэі і Расеі і ўпадае ў Японскае мора. Кітайскія судны зараз могуць свабодна перамяшчацца па рацэ толькі да вёскі Фанчуань і не маюць магчымасці выйсці да мора, паколькі для праходу астатняга 15-кіламетровага адцінка ім патрэбны дазвол ад Расеі і КНДР. Пры гэтым Мост Дружбы, пабудаваны паміж Паўночнай Карэяй і Расеяй яшчэ ў савецкія гады, з'яўляецца дадатковай перашкодай для праходу буйных кітайскіх караблёў.

Сі Цзіньпін і Пуцін пасля сустрэчы ў траўні ўключылі ў супольную заяву пункт аб удзеле РФ і Кітая ў "канструктыўным дыялогу" з Паўночнай Карэяй наконт ракі Туманная. Да гэтага Пекін неаднаразова заклікаў Маскву і Пхеньян дазволіць кітайскім суднам праход па рацэ ў Японскае мора, прапаноўваючы стварыць адмысловую эканамічную зону ўздоўж яе берагоў, адзначае выданне. Кітай таксама разглядае магчымасць пашырэння Туманнай у яе ніжняй плыні і знос моста з ухвалы расейскага і паўночнакарэйскага бакоў.

Раней Расея не падтрымлівала гэтую ініцыятыву Кітая, баючыся, што Пекін такім чынам павялічыць свой уплыў у Паўночна-Усходняй Азіі. Аднак на фоне санкцый, уведзеных супраць РФ за ўварванне ва Украіну, Масква становіцца ўсё больш залежнай ад кітайскага боку. Расея павялічыла экспарт нафты ў КНР, таксама Масква мае залежнасць ад Пекіна ў пастаўках электронных кампанентаў і аўтамабіляў. Імпарт з Кітая павялічыўся да 37% ад агульнага аб'ёму ў 2023 годзе ў параўнанні з 22% да пачатку вайны, зазначае выданне.

У жніўні 2023 года кітайскі дзяржаўны "Картаграфічны сэрвіс стандартных карт" прадставіў камплект геаграфічных карт на 2023 год, на якіх упершыню частка тэрыторыі Расеі была пазначаная як частка Кітая. Гаворка ідзе пра Вялікі Усурыйскі востраў на рацэ Амур. Згодна з дамовай паміж Расеяй і Кітаем ад 2008 года, выспа была падзеленая паміж дзвюма дзяржавамі, аднак на новай афіцыйнай карце КНР уся выспа была абазначаная як кітайская тэрыторыя. У тлумачальнай нататцы гаварылася, што "карта складзеная ў адпаведнасці з нацыянальнымі стандартамі афармлення меж Кітая і іншых краін свету".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках