26 чэрвеня 2024, Серада, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Любанскім раёне трагічна загінуў рыбак

11
У Любанскім раёне трагічна загінуў рыбак
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Закінуў вуду на правады.

Трагедыя здарылася ў вёсцы Дунцы, калі 34-гадовы жыхар Салігорска адправіўся на рыбалку на мясцовы меліярацыйны канал. Няўдала закінуўшы вуду, мужчына зачапіў правады найбліжэйшай лініі электраперадач, паведамляе СК. Ад атрыманага ўдару токам пацярпелы памёр.

Спецыялістамі Камітэта Судовых Экспертыз быў праведзены агляд месца здарэння, апытаны відавочцы і прызначаныя дадатковыя праверкі. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія спрыялі гібелі рыбака.

А пакуль хочам нагадаць, што рыбаліць паблізу ад паветраных ліній электраперадач, а таксама ў моцную навальніцу небяспечна для жыцця і здароўя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках