У Менску прадаюць памяшканне папулярнага рэстарана
7- 17.06.2024, 19:06
- 11,798
Кошт здзіўляе.
На Realt.by з'явілася аб'ява аб продажы памяшкання на Камсамольскай, 12. Цяпер там знаходзіцца папулярны менскі рэстаран Darling.
У аб'яве гаворыцца, што памяшканне з рамонтам агульнай плошчай амаль 300 квадратных метраў прадаецца пад рэстаран, кавярню, паб або кальянную.
Асноўныя перавагі памяшкання: цэнтр горада, высокі пешаходны трафік, наяўнасць летняй тэрасы, дызайнерскі рамонт.
Заяўлены кошт памяшкання, праўда, не маленькі – 1 440 000 даляраў.