23 лiпеня 2024, aўторак, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе заняцца «ціхім паляваннем» у наваколлях Менска

1
Дзе заняцца «ціхім паляваннем» у наваколлях Менска

Топ грыбных месцаў.

Да восені і сапраўднага грыбнога сезону яшчэ далёка, але беларусы ўжо на ўсю моц дзеляцца ў сацсетках сваім грыбным уловам. Smartpress.by сабраў топ грыбных месцаў у Менскай вобласці для тых, хто не можа ўявіць сваё жыццё без «ціхага палявання».

Грыбныя месцы

Віцебскі кірунак, Лагойск

Калі рухацца па трасе ад Лагойска да вёскі Плешчаніцы, «ураджайнымі» могуць быць наступныя кропкі: 9-ы км – вёска Малодзі, 12-ы км – вёскі Масцішча і Алешнікі, 19-ы км – Кроква, 21-ы км – вёскі Паграбішча, Такоўшчына.

Калі збочыць з М3 на Калачы, не даязджаючы Калачоў за Малымі Янушкевічамі будзе вялікі лясны масіў. Тут збіраюць баравікі і чырвонагаловікі.

Хатынь

Асобна вылучым Хатынскі лес – гэта вялікі лясны масіў, які называюць адным з самых грыбных. Тут, калі пашанцуе, можна знайсці практычна ўсе разнавіднасці грыбоў.

Вілейскі раён

Арыентавацца варта на пасёлак Ілля (база адпачынку «Эканаміст»). Тут добра збіраць ліскі і падбярозавікі.

Калі вы на аўтамабілі, то рухайцеся ў бок Берасця, а ў Стоўбцах збочвайце ў бок пасёлка Мікалаеўшчына. Таксама вельмі грыбны лес.

Станцыя «Зялёнае»

Чыгуначная платформа «Зялёнае» размешчаная на перагоне «Крыжоўка-Беларусь». Літаральна за дзве хвіліны хады – маштабны лясны масіў, у якім цалкам можна набраць грыбоў на засолку або суп.

Як знайсці грыбы

Як правіла, найлепшыя грыбныя месцы знаходзяцца на прагрэтых сонцам узлесках, стыках розных тыпаў лясоў. Часта грыбы хаваюцца пад пластом галінак і іголак, таму, каб нешта знайсці, давядзецца вельмі ўважліва глядзець пад ногі.

Калі ехаць

Рэкамендуецца скіроўвацца ў грыбы раніцай. Па-першае, так большыя шанцы таго, што «ўраджай» не збярэ нехта іншы. Па-другое, гэта бяспечней, бо да наступу цемры часу яшчэ шмат (паверце, на «ціхім паляванні» гадзіны пралятаюць неўзаметку). Па-трэцяе, пры вельмі яркім дзённым сонечным святле грыбы складаней заўважыць. Але калі вы едзеце хутчэй для задавальнення – выязджайце, калі вам зручна. Галоўнае, выйсці з лесу да цемры.

Будзьце акуратныя

Як бы ні хацелася пахваліцца поўным кошыкам грыбоў (а то і не адным), лепш не рызыкаваць. Калі не ўпэўненыя на 100%, што знаходка ядомая, пакіньце. Памятайце, трубчастыя грыбы (высакародныя) могуць быць малаядомыя (лжывыя баравікі), але не атрутныя. А вось з пласціністымі лепш не жартаваць. Мухаморы могуць «прыкінуцца» сыраежкамі. У ідэале, вядома, лепш ехаць з дасведчаным грыбніком, які выдатна разбіраецца ў відах.

Таксама не забывайцеся пра бяспеку ў лесе. Калі прыехалі на аўтамабілі, зафіксуйце яго геалакацыю. Запомніце, з якога боку сонца, а таксама па дарозе адзначайце для сябе арыенціры – высокія ці незвычайныя дрэвы, паляны і да т.п. Прыслухоўвайцеся да шуму з трасы. Усё гэта дапаможа не заблукаць.

А яшчэ памятайце, што грыбы нельга зрываць, іх неабходна акуратна зразаць нажом, каб не пашкодзіць грыбніцу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках