26 чэрвеня 2024, Серада, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі анансаваў новыя крокі Украіны пасля саміту міру

3
Зяленскі анансаваў новыя крокі Украіны пасля саміту міру
ФОТА: УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ, ПРЭЗІДЭНТ УКРАІНЫ

Прэзідэнт Украіны раскрыў дэталі.

Украіна рыхтуе новыя захады пасля першага саміту міру, які прайшоў 15–16 чэрвеня ў Швэйцарыі.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вечаровы зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што правёў нараду паводле вынікаў саміту міру. Паводле ягоных словаў, на саміце было беспрэцэдэнтнае адзінства лідараў, гэта стала поспехам для Украіны.

«Але мір – гэта заўсёды шлях. Патрэбныя новыя крокі. І яны будуць. І мы ўжо рыхтуем», – дадаў прэзідэнт.

Ён удакладніў, што Украіна рыхтуе далучэнне іншых краінаў да выніковага камюніке саміту міру. Таксама рыхтуецца праца групаў паводле пунктаў формулы міру.

Зяленскі расказаў, што ўжо ёсць папярэдні графік працы на летнія месяцы, а камунікацыю з партнёрамі плануецца захоўваць на такім самым узроўні.

«Украіна ніколі не хацела гэтай вайны і натуральна, што найбольш імкнецца да справядлівага міру. І мы бачым, што гэта магчыма. Набліжаем мір», – падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім тым, хто дапамагае наблізіць мір і абараняе Украіну на фронце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках