26 чэрвеня 2024, Серада, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка футболу Раналду пастанавіў заняцца парцалянавым бізнэсам

Зорка футболу Раналду пастанавіў заняцца парцалянавым бізнэсам
КРЫШЦІЯНУ РАНАЛДУ

Адзін з найбагацейшых футбалістаў свету набыў дзель у партугальскім вытворцу парцаляны.

Адзін з найбагацейшых футбалістаў свету Крышціяну Раналду набыў дзель 10% у партугальскім вытворцу парцаляны Vista Alegre Atlantis SGPS. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg.

Раналду плануе набыць яшчэ 30% гішпанскага падраздзялення Vista Alegre.

Таксама бакі дамовіліся стварыць супольнае прадпрыемства на Блізкім Усходзе для прасоўвання брэнду Vista Alegre і Bordallo Pinheiro, названага ў гонар партугальскага мастака XIX стагоддзя, вядомага сваімі дызайнамі керамікі.

Vista Alegre, якая вырабляе і прадае парцаляну, керамічныя вырабы і крыштальны посуд, не раскрыла кошт інвестыцый Раналду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках