26 чэрвеня 2024, Серада, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву прыляцелі 1250 пачкаў цыгарэтаў з беларускімі акцызамі

2
У Літву прыляцелі 1250 пачкаў цыгарэтаў з беларускімі акцызамі

Літоўскія вайскоўцы заўважылі незвычайны аб'ект з дапамогай прыбора начной візіі.

Кантрольна-прапускны пункт на літоўска-беларускай мяжы «Шальчынінкай» («Беняконі») стаў нечаканым месцам пасадкі метэазонда з грузам з 1250 пачкаў цыгарэтаў. Пра гэта паведамілі літоўскія памежнікі.

Супрацоўнікі памежнай роты заходніх суседзяў з дапамогай прыбора начной візіі заўважылі метэаралагічны шар з пакетам прамавугольнай формы. Ён ляцеў з Беларусі ў бок Літвы.

«Праз некалькі хвілінаў паветраны шар з грузам нечакана прызямліўся на тэрыторыі ВКП “Шальчынінкай”», – удакладнілі памежнікі.

У «пасылцы» было 1250 пачкаў цыгарэтаў NZ Gold Super Slims з беларускімі акцызамі, а да яго былі прымацаваныя дзве GPS-прылады TK-Star.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках