Ва ўкраінскіх сілаў атрымліваецца паступова выцясняць акупантаў з Харкаўскай вобласці
1- 17.06.2024, 20:56
- 3,618

Пра гэта заявіў Зяленскі.
Ва ўкраінскіх сілаў паступова атрымліваецца выцясняць расейскіх акупантаў з Харкаўскай вобласці.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак, 17 чэрвеня, у вечаровым відэазвароце.
«Першае – даклады вайскоўцаў. Зрабілі справаздачу пра фронт: перш за ўсё Пакроўскі і іншыя кірункі ў Данецкай вобласці. Таксама Харкаўшчына. Атрымліваецца ў нашых сілаў паступова выцясняць акупанта з Харкаўшчыны», – заявіў ён.
Зяленскі падзякаваў вайскоўцам, якія выконваюць пастаўленыя задачы на Харкаўскім кірунку.
«А асабліва тым, якія яшчэ і папаўняюць наш абменны фонд расейскімі салдатамі», – падкрэсліў ён.