26 чэрвеня 2024, Серада, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрн Rheinmetall перадасць Украіне новы танк «Франкенштэйн»

4
Канцэрн Rheinmetall перадасць Украіне новы танк «Франкенштэйн»

Ён зможа збіваць расейскія ракеты і беспілотнікі.

Нямецкая зброевая кампанія Rheinmetall паставіць Украіне новы танк «Франкенштэйн», які зможа збіваць расейскія ракеты і беспілотнікі. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню Bild паведаміў кіраўнік аддзела наземных сістэмаў Rheinmetall Б'ёрн Бернхард, паведамляе The Telegraph.

Ён заявіў, што асновай новага танка будзе Leopard 1, на ягоны корпус усталююць самую сучасную зенітную сістэму Skyranger.

У матэрыяле гаворыцца, што сістэма Skyranger здольная супрацьстаяць пагрозам на кароткіх дыстанцыях. Сярод іншага размова ідзе пра раі беспілотнікаў і артылерыйскі агонь, якія ўсё часцей разглядаюцца як вызначальныя на фронце ва Украіне.

«Ёсць яшчэ шмат асноўных баявых танкаў Leopard 1, на шасі якіх мы маглі б ўсталяваць вежу Skyranger з аўтаматычнай гарматай калібру 35 мм», – сказаў Б'ёрн Бернхард.

Украінскае войска ўжо атрымала блізу 100 танкаў Leopard 1 у звычайнай камплектацыі, але ўкраінскія чыноўнікі неаднаразова заклікалі да большай падтрымкі ў форме супрацьпаветранай абароны на фоне сталых нападаў расейскіх беспілотнікаў, пішуць журналісты.

«Мы арыентуемся на доўгатэрміновую перспектыву ва Украіне. Мы не проста пастаўляем абсталяванне, а потым выводзім – мы паказваем, што будзем там стала і будзем падтрымліваць Украіну», – падкрэсліў Бернхард.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках