26 чэрвеня 2024, Серада, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на мяжы з Польшчай растуць

Чэргі на мяжы з Польшчай растуць

На выезд з Беларусі стаіць 770 легкавікоў.

У чэргах на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу стаіць 770 легкавых аўтамабіляў. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржаўнага памежнага камітэта.

У пункце пропуску "Берасце", на 8.00 18 чэрвеня, стаяць 450 легкавікоў. Акрамя таго, выезду з Беларусі чакаюць 36 аўтобусаў.

У пункце пропуску "Грыгароўшчына" на мяжы Беларусі з Латвіяй налічваецца 80 аўто, а на беларуска-літоўскай мяжы ў ПП "Каменны Лог" і "Беняконі" — 130 і 110 легкавікоў адпаведна.

Таксама на мяжы прастойваюць амаль 2 тысячы вялікагрузаў: 660 – у “Грыгароўшчыне”, 570 – у “Каменным логу”, 560 – у “Беняконях”, і 140 – у “Казловічах” (Польшча).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках