«Нептуны» атакавалі нафтабазу ў Краснадарскім краі
5- 18.06.2024, 10:42
- 10,952
Выбухі прагрымелі на тэрмінале падчас перагрузкі нафтапрадуктаў у пасёлку Чушка.
У Расеі ўночы на 18 чэрвеня была акрамя нафтабазы ў Азове Растоўскай вобласці атакавана нафтабаза ў Цемрукскім раёне Краснадарскага краю. Пра гэта піша расейскае выданне ASTRA.
Адзначаецца, што атака адбылася апоўночы 18 чэрвеня. Жыхары Цямруцкага раёна паведамлялі ў мясцовых чатах аб выбухах. Афіцыйнай інфармацыі ад уладаў ці Мінабароны РФ пакуль не было.
Атакаваны тэрмінал перагрузкі наліўных нафтапрадуктаў і хімічных грузаў ТАА «Югнафтахімтранзіт» у пасёлку Чушка. У выніку атакі на месцы ўзнік пажар, пашкоджаны трубаправод і тэхнічныя памяшканні.
Папярэдне атака была праведзеная з дапамогай украінскіх ракет «Нептун».
Таксама ўночы 18 чэрвеня беспілотнікі трапілі па нафтаналіўных тэрміналах ЗАТ «Азоўпрадукт» і ТАА «ДонТэрмінал».