У Беларусі з продажу прыбіраюць папулярныя закускі да піва
8- 18.06.2024, 10:53
- 8,744
Праверка прадуктаў паказала несуцяшальныя вынікі.
У Беларусі забаронены продаж некалькіх папулярных закусак да пеннага піва. Жоўты паласацік і іншыя прадукты гандлёвай маркі "Знатны ўлоў" патрапілі ў спіс небяспечнай прадукцыі.
Саломка чэхані не адпавядае патрабаванням Мытнага саюза з-за недастатковага ўтрымання вільгаці.
Таксама пад забаронай апынуўся жоўты паласацік гандлёвай маркі Chipka, які таксама парушае нормы. Вынікі аналізаў паказалі, што вільготнасць у рыбнай прадукцыі з Расеі ніжэйшая за дапушчальны ўзровень.