26 чэрвеня 2024, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі і ракеты атакавалі тры нафтабазы на тэрыторыі РФ

4
Беспілотнікі і ракеты атакавалі тры нафтабазы на тэрыторыі РФ

З'явіліся новыя падрабязнасці.

У ноч на 18 чэрвеня беспілотнікі атакавалі адразу тры НПЗ у РФ на тэрыторыі Краснадарскага краю і Растоўскай вобласці.

Расейскія паблікі паведамляюць, што адразу дзве нафтабазы былі атакаваныя на тэрыторыі Растоўскай вобласці («Азоўпрадукт» і «Донтэрмінал») і адна ў Краснадарскім краі («Поўдзеньнафтахімтранзіт»), паведамляе dialog.ua.

Апошняя нафтабаза знаходзіцца ў Цямрукскім раёне недалёка ад пасёлка Чушак, інфармуе Astra.

Мясцовыя паблікі пісалі аб тым, што былі гукі выбухаў, пасля чаго пачаўся пажар на тэрыторыі прадпрыемства. Пры гэтым мясцовыя ўлады і ў МА РФ пакуль маўчаць і нічога не каментуюць.

Крыніца сама ўстанавіла, што беспілотнікі атакавалі ТАА «Поўдзеньфтахімтранзіт» – адзін з тэрміналаў па перавалцы хімічных грузаў і нафтапрадуктаў.

Вядома, што пашкоджаны як сам нафтаправод, так і тэхнічныя памяшканні, нібыта пацярпелых і ахвяр сярод людзей няма. Крыніца таксама паведамляе, што атака магла быць ажыццёўленая як беспілотнікамі, так і ракетай тыпу «Нептун».

Таксама варта адзначыць, што ў Азове (Растоўская вобласць) былі атакаваныя адразу дзве нафтабазы. Пажар на ЗАТ «Азоўпрадукт» дагэтуль працягваецца. Беспілотнік прыцэльна ўдарыў па цыстэрне з нафтапрадуктамі. У другім выпадку ўдар прыпаў па пустой цыстэрне на тэрыторыі ТАА «Донтэрмінал».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках