Байцы «Хартыі» вызвалілі новыя кварталы ў Глыбокім
- 18.06.2024, 12:40
- 6,102

Ад ворага «зачысцілі» яшчэ некалькі вуліц у горадзе.
Сілы абароны Украіны маюць станоўчыя навіны з Харкаўскай вобласці. Ім удалося прасунуцца ў пасёлку Глыбокім у Харкаўскім раёне. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале «Афіцэр+» 18 чэрвеня паведаміў афіцэр УСУ з пазыўным «Алекс».
«Ёсць станоўчыя моманты ў населеным пункце Глыбокае на Харкаўскім кірунку, паступова дзень за днём хлопцы зачышчаюць новыя вуліцы і дамы ў гэтым населеным пункце. Працягваюцца баі на галоўнай вуліцы», - праінфармаваў ён.
Украінскі абаронца адзначыў, што на гэтым адцінку фронту паспяхова працуюць байцы 13-й брыгады НДУ «Хартыя» і байцы 92-й АШБр УСУ.