Пяцёх магіляўчан судзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020-м годзе
3- 18.06.2024, 12:49
- 10,316
Сярод іх – сям'я з малалетнімі дзецьмі.
Суд Ленінскага раёну Магілёва 13 чэрвеня абвясціў прысуд у дачыненні да пяці мясцовых жыхароў, якіх абвінавацілі ў «групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ), паведамляе Mayday.team.
Суддзя Наталля Панасенка прызнала вінаватымі Андрэя Цімоніна, Валерыя Іўчына, Міхаіла Пішчалу, Святлану Котаву і Дзяніса Котава ў тым, што ў 2020 годзе ў жніўні і верасні яны ўдзельнічалі ў мірных шэсцях у Менску. А таксама ў тым, што яны «выходзілі на праезную частку», праз чаго нібыта блакавалі рух грамадскага транспарту.
Рэальнае пазбаўленне волі было прызначанае толькі аднаму чалавеку – Андрэю Ціманіну. Панасенка прыняла пастанову пакараць яго 2 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Нагадаем, у студзені 2024 года Ціманін меў таксама адміністрацыйны арышт за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Уладзімір Іўчын і Дзяніс Котаў былі прысуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем на хімію.
Святлана Котава і Міхаіл Пішчала атрымалі абмежаванне волі без накіравання («хатняя хімія») тэрмінам на 2 гады.
Варта адзначыць, што Дзяніс Котаў і Святлана Котава – сямʼя. На іх утрыманні знаходзяцца малалетнія дзеці.