24 лiпеня 2024, Серада, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пуцін баіцца, што яго самалёт могуць збіць нават у Расеі

17
СМІ: Пуцін баіцца, што яго самалёт могуць збіць нават у Расеі

Кіраўнік Крамля пачаў усюды лётаць у суправаджэнні знішчальнікаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і па расейскіх рэгіёнах стаў лятаць у суправаджэнні знішчальнікаў. Раней вайсковыя самалёты суправаджалі яго толькі ў замежных паездках, піша «Агентство».

Уладзімір Пуцін у аўторак, 18 чэрвеня, прыляцеў у Якуцк. Жыхары гораду ў сацсетках апублікавалі адразу некалькі відэа і фота са знішчальнікам, які суправаджаў яго самалёт. Як паведаміў «Агенцтву» вайсковы аналітык Ян Мацвееў, на кадрах Су-30СМ.

«Агенцтва» прааналізавала стужкі дзяржагенцтваў і тэлеграм-каналаў і не выявіла з пачатку вайны паведамленняў аб суправаджэнні борта расейскага прэзідэнта знішчальнікамі падчас візітаў у расейскія гарады. У студзені 2024-га перад візітам Пуціна ў Калінінград у Дзмітрыя Пяскова пыталіся, ці будуць прэзідэнта суправаджаць знішчальнікі, аднак ён ухіліўся ад адказу на гэтае пытанне.

Пра знішчальнікі, што суправаджаюць Пуціна падчас міжнародных камандзіровак, СМІ пішуць рэгулярна. Так было падчас яго палётаў у Беларусь (снежань 2022 года, лістапад 2023-га і травень 2024-га), Казахстан і Узбекістан (травень).

У снежні 2023 года Мінабароны Расеі нават публікавала кадры са знішчальнікамі Су-35, якія суправаджалі самалёт Пуціна падчас палёту ў ААЭ. Пяскоў тады тлумачыў, што гэта было зроблена з меркаванняў бяспекі: «Рэгіён неспакойны, і калі ААЭ і Савудаўская Арабія – гэта стабільныя, бяспечныя краіны, то атачэнне, рэгіён сумежны, безумоўна, поўны небяспекі і непрадказальнасці».

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што на публічных мерапрыемствах Уладзімір Пуцін пачаў насіць бронекамізэльку.

Пры гэтым афіцыйна Крэмль заяўляе, што падвышаць меры бяспекі для прэзідэнта няма неабходнасці. Між іншым, прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, каментуючы замахі на славацкага прэмʼера Роберта Фіца, казаў у сярэдзіне траўня, што меры бяспекі застаюцца на «звычайным узроўні».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках