Польскія фермеры прыдумалі незвычайны спосаб дапамагчы памежнікам на мяжы з Беларуссю
- 18.06.2024, 14:02
- 28,886

Каб спыніць мігрантаў-мусульман.
Польскія фермеры, якія ўдзельнічаюць у агульнанацыянальным пратэсце, наважылі правесці акцыю на мяжы з Беларуссю. Яны разлілі свіны гной на паласе ўздоўж плота, каб спыніць мігрантаў.
Фермеры такім чынам наважылі дапамагчы памежнікам у іх барацьбе з нелегальнай міграцыяй з тэрыторыі Беларусі, паведамляе wp.pl.
«Мы пачынаем паліваць памежную паласу на польска-беларускай мяжы свіным гноем. Мы пакажам, што праяўляем салідарнасць з польскімі сілавікамі. Мы пакажам уладам, як засцерагчы нашу тэрыторыю», – распавёў прадстаўнік пратэстнага звязу фермераў Дам'ян Муравец.

Ягоны калега адзначыў, што разліваць гной фермеры будуць толькі там, дзе атрымаюць на гэта дазвол ад памежнай службы.
#Gnojowica na granicy!
— OOPR (@OOPRinfo) June 15, 2024
Zgodnie z zapowiedzią #OOPR: Rolnicy żywią, ale bronić też będą!#ObronaGranicy #granica #GranicaPaństwa #GranicazBiałorusią #RolnicyMuremZaPolskimMundurem @PRolnikow @LukaszP85 @damian_murawiec @HubertOjdana @MajrolKrasin @arszczecin @RuchMF pic.twitter.com/8RpIeNBok0
«Усё будзе зроблена паводле закону. Мы спадзяемся, што калі мы разальём свіны гной, нелегалы не пяройдуць гэтую паласу, калі будуць прытрымлівацца сваёй веры», – уважае фермер.
Удзельнікі акцыі ўважаюць, што большая частка мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, вызнаюць іслам. У гэтай рэлігіі свіння лічыцца нячыстай жывёлай.
Калі менавіта была праведзена акцыя, невядома. З 13 чэрвеня ў Польшчы на мяжы з Беларуссю дзейнічае буферная зона, доступ грамадзян туды абмежаваны.