26 чэрвеня 2024, Серада, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільянеры масава ўцякаюць з Расеі

6
Мільянеры масава ўцякаюць з Расеі

Цікавая статыстыка.

Расею зноў унеслі ў спіс краін, якія найбольш актыўна пакідаюць багатыя людзі. Усяго з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі з РФ уцяклі больш за 12 тысяч мільянераў.

Пра гэта гаворыцца ў міграцыйным даследаванні Henley Private Wealth Migration Report. Аўтары дакладу падлічылі, што за першыя пяць месяцаў 2024 года з РФ з'ехалі не менш за тысячу грамадзян з капіталам ад $1 млн.

Па гэтым паказчыку РФ саступае толькі Кітаю, Вялікабрытаніі, Індыі і Паўночнай Карэі. Паказчыкі адтоку расейскіх багатыроў застаюцца значнымі, хоць і паступова цішэюць. Агулам, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе краіну-агрэсарку пакінулі 12,3 тысячы мільянераў.

«Паказчык міграцыі мільянераў, іх адток, з'яўляецца важным сукупным індыкатарам здароўя эканомікі. Напрыклад, калі краіна страчвае вялікую колькасць мільянераў з-за міграцыі, гэта можа быць звязана з сур'ёзнымі ўнутранымі праблемамі. Гэта таксама можа быць негатыўным знакам для будучыні, таму што багатыя людзі часта першымі пакідаюць краіну», - гаворыцца ў даследаванні.

Выбар забяспечаных грамадзян адмовіцца ад жыцця ў Расеі не тлумачыцца. Але агулам даследчыкі называюць сярод прычын пытанні бяспекі, фінансавыя праблемы, падаткаабкладанне, магчымасці для вядзення бізнэсу, прыродныя чыннікі, перспектывы для адукацыі дзяцей, ахову здароўя і агульны ўзровень жыцця.

Тым часам, сярод краін, якія прыцягваюць багацеяў мацней за ўсё, лідзіруюць Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Агулам, спіс з топ-10 краін, дзе прагназуецца найбуйнейшы прыток мільянераў у 2024 годзе, выглядае так:

ААЭ - 6,7 тысяч чалавек;

ЗША - 3,8 тысяч чалавек;

Сінгапур - 3,5 тысяч чалавек;

Канада - 3,2 тысяч чалавек;

Аўстралія - 2,5 тысяч чалавек;

Італія - 2,2 тысяч чалавек;

Швайцарыя - 1,5 тысяч чалавек;

Грэцыя - 1,2 тысяч чалавек;

Партугалія - 800 чалавек;

Японія - 400 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках