У Пінску пенсіянер зрабіў заўвагу падлетку, які еў яго чарэшню
38- 18.06.2024, 14:50
- 21,816
![У Пінску пенсіянер зрабіў заўвагу падлетку, які еў яго чарэшню](https://i.c97.org/ai/294794/aux-head-1529648764-20180622_%D1%81%D1%8F%D1%83%D0%BA%D1%83%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%88%D1%84_%D0%B5.jpg)
Гісторыя скончылася крымінальнай справай.
17-гадовы пінчук гуляў па горадзе са сваёй дзяўчынай. На адной з вуліц падлетак наважыў пачаставацца ягадамі чарэшні і палез на дрэва. Праз некаторы час з'явіўся 61-гадовы гаспадар двара, які зрабіў хлопцу заўвагу. Падлетак у адказ ударыў мужчыну нагой у жывот.
Суседзі, якія сталі сведкамі канфлікту, выклікалі міліцыю. Хлопец атрымаў крымінальную справу за хуліганства.