28 верасня 2024, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома аб поспехах УСУ на харкаўскім кірунку

Стала вядома аб поспехах УСУ на харкаўскім кірунку

Расейскія войскі спрабуюць адбіць страчаныя пазіцыі ў Харкаўскай вобласці.

Украінскім абаронцам цягам двух тыдняў удалося выбіць расейцаў з шэрагу пазіцый на поўначы Харкаўскай вобласці і заняць іх, аднак расейскае войска спрабуе адбіць страчаныя пазіцыі, распавёў камандзір украінскага батальёна ўдарных беспілотнікаў «Ахілес» 92-й АШБр Юры Федарэнка.

- Супраціўнік пастаянна спрабуе вярнуць гэтыя пазіцыі штурмавымі дзеяннямі, аператыўна папаўняючы свае рэзервы. Таму баявыя дзеянні на гэты момант надзвычай насычаныя, - падкрэсліў вайсковец.

Намеснік камандзіра батальёна ўдарных беспілотных комплексаў «Ахілес» Алесь Малярэвіч паведаміў, што некалькі дзён таму ўкраінскія вайскоўцы на Харкаўскім кірунку дэакупавалі частку тэрыторый.

"Былі зроблены правільныя тактычныя крокі, захоплены некалькі неабходных пасадак паблізу вёскі Глыбокае, і ў самым Глыбокім вядуцца баі за кожны дом", - дадаў Малярэвіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках