Беларускі лекар параіў прамываць раны мінералкай
7- 18.06.2024, 16:08
- 5,536
Яе можна змяшаць з мылам.
Беларускі лекар-педыятр Валерый Андрыенка назваў універсальныя сродкі для прамывання ран як дзецям так і дарослым.
«Прамываць рану лепш перакісам вадароду, які пры кантакце з крывёй і забруджанай паверхняй раны стварае пену, якая паднімае бруд і лепш чысціць рану», - адзначыў медык.
Са слоў Валерыя Андрыенкі, у паходна-лецішчных умовах перакіс можа замяніць газаваная вада, якую змешваюць з мылам, і дробныя бурбалкі газу таксама паднімаюць бруд вонкі і працуюць на ачышчэнне.
Лекар нагадаў, што ёдам ці зялёнкай апрацоўваюць толькі краі раны. А каб спыніць кроў краі раны трэба сціснуць на 10 хвілін, 2-3 хвілінамі не абысціся.
«Калі кроў не спыняецца на працягу паўгадзіны гэта нагода звярнуцца да лекара», - папярэдзіў Валерый Андрыенка.
Сярод яго парад таксама - не накладваць на рану папяровыя сурвэткі, вату, таму што тыя валасінкі, якія ёсць у гэтых матэрыялах, патрапяць у яе і ад іх таксама прыйдзецца пазбаўляцца.
Рану лепш зачыніць бінтам, калі пры зняцці разумеем, што бінт прысох да раны, размякчаем з дапамогай перакісу. Замест бінту, калі парэз невялікі, можна выкарыстоўваць таксама бактэрыцыдны лейкапластыр. Павязку лепш мяняць кожны дзень, з апрацоўкай раны антысептыкам, або па меры забруджвання.