У Менску прадаецца медыцынскі цэнтр
4- 18.06.2024, 16:49
- 9,654

Названы кошт.
У Менску выставілі на продаж цэнтр эстэтычнай медыцыны. Кошт гатовага бізнэсу - 1,5 мільёна рублёў (484 тысячы даляраў). Пра гэта гаворыцца ў аб'яве аб продажы.
Плошча выстаўленага на продаж цэнтра эстэтычнай медыцыны «Марк Эстэтык» - 141,4 м². Ён знаходзіцца на першым паверсе шматпавярховіка. Там ёсць пяць абсталяваных кабінетаў і пакой для персаналу, гаворыцца ў аб'яве.
Кампанія «Формайстар», якой належыць бізнэс, працуе ў Беларусі з 2003 года.