28 верасня 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры беларускія клубы даведаліся пра сваіх супраціўнікаў у еўракубках

1
Тры беларускія клубы даведаліся пра сваіх супраціўнікаў у еўракубках

Беларускім футбалістам трапіліся каманды з Арменіі, Малдовы і Сан-Марына.

18 чэрвеня прайшло лёсаванне першага кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый.

Менскае "Дынама" на правах чэмпіёна Беларусі выступіць у Лізе чэмпіёнаў. Спаборнік - армянскі “Пюнік”. Матчы першага кваліфікацыйнага раўнда запланаваныя на 9-10 ліпеня (першая гульня) і 16-17 ліпеня (зваротная сустрэча).

У Лізе канферэнцый (трэці па рангу еўракубкавы турнір пасля Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы) выступяць тры беларускія клубы. "Тарпеда-БЕЛАЗ" з Жодзіна (бронзавы прызёр апошняга чэмпіянату Беларусі) сустрэнецца ў першым раўндзе з "Мілсамі" (Малдова), а "Іслач", якая прадстаўляе Менскі раён (чацвёртае месца ў чэмпіянаце краіны — 2023, фіналіст апошняга розыгрышу Кубка Беларусі), згуляе з клубам «Ла Фіярыта» (Сан-Марына). Даты матчаў - 11 і 18 ліпеня.

Пераможца Кубка Беларусі ў 2024-м і сярэбраны прызёр чэмпіянату гарадзенскі "Нёман" пачне выступ у Лізе канферэнцый з другога раўнда. Супраціўнік стане вядомы пазней.

Нагадаем, беларускія клубы праз санкцыі павінны праводзіць хатнія матчы на нейтральных палях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках