Украінскія дэсантнікі падбілі расейскі ЗРК «Тор М2»
4- 18.06.2024, 19:04
- 3,850
З дапамогай украінскага дрона.
Сілы абароны Украіны з дапамогай айчыннага дрона змаглі падбіць расейскі ЗРК «Тор М2», які можа збіваць самалёты. Гэты працэс атрымалася зафіксаваць на відэа.
Пра гэта паведамляе камандаванне Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сілаў Украіны.
Адзначаецца, што гэта вынік працы дэсантнікаў 77-й брыгады.
Аператары падраздзялення ўдарных дронаў змаглі ажыццявіць паспяховую паразу расейскага тактычнага зенітнага ракетнага комплексу «Тор М2» для любога надвор’я. Паразу нанеслі з дапамогай дрона, які мае далёкі радыус дзеяння.
«Што важна, гэты тып БПЛА – айчыннай вытворчасці. Украіна развівае гэты кірунак, і такіх удараў будзе станавіцца больш», – дадалі вайскоўцы.