26 чэрвеня 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугоршчына для старшынства ў ЕЗ выбрала лозунг «Зробім Еўропу зноў вялікай»

16
Вугоршчына для старшынства ў ЕЗ выбрала лозунг «Зробім Еўропу зноў вялікай»

У праграме старшынства Вугоршчыны абазначаныя сем прыярытэтаў.

Вугоршчына выбрала лозунг падчас свайго старшынства ў Радзе Еўрапейскага Звязу ў II паўгоддзі 2024 года. Гэта фраза «Зробім Еўропу зноў вялікай», заявіў вугорскі міністр у справах Еўропы Янаш Бока 18 чэрвеня на прэзентацыі праграмы старшынства, яго цытуе Telex.

Гэтым лозунгам, на думку Бокі, прэзідэнцтва дэманструе ўяўленне, што ЕЗ можа дзейнічаць незалежна. Telex пры гэтым адзначае падабенства фразы з перадвыбарным лозунгам экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа «Зробім Амерыку зноў вялікай». Міністр ухіліўся ад адказу на пытанне пра падабенства. На ягоную думку, лозунг адпавядае дэвізу папярэдняга старшынства Вугоршчыны ў 2011 годзе «Моцная Еўропа».

У афіцыйнай праграме старшынства Вугоршчыны абазначаныя сем прыярытэтаў. Сярод іх – канкурэнтаздольнасць, развіццё абароннай прамысловасці, пагадненні аб партнёрстве з краінамі, якія не ўваходзяць у ЕЗ, што абмяжоўваюць міграцыю, аграрная палітыка, «арыентаваная на фермераў». Асобай мэтай з'яўляецца развязанне праблемы скарачэння колькасці насельніцтва.

Бока адзначыў, што Вугоршчына як старшыня ў ЕЗ імкнецца да «заснаванага на заслугах, аб'ектыўнага і годнага даверу» пашырэння, у тым ліку дасягнення прагрэсу з балканскімі кандыдатамі. Ён бачыць «энтузіязм» да гэтага ў так званым усходнім трыа – Украіне, Малдове і Грузіі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках