26 чэрвеня 2024, Серада, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі скасавалі канферэнцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі праз антысеміцкія выказванні Лукашэнкі

У Ізраілі скасавалі канферэнцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі праз антысеміцкія выказванні Лукашэнкі

Яна была запланаваная на 27 чэрвеня.

Запланаваная на 27 чэрвеня ў Ізраілі канферэнцыя «Трагедыя і гераізм на беларускай зямлі – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» скасаваная ў сувязі з апошнімі антысеміцкімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі . Пра гэта стала вядома «Позірку» з дакладных крыніцаў.

У рамках мерапрыемства, якое павінна было прайсці ў Музеі габрэйскага воіна Другой сусветнай вайны імя Хаіма Герцага (Латрун), акрамя канферэнцыі, меркавалася цырымонія ўскладання вянкоў да манумента ў памяць пра габрэяў-партызанаў і змагароў гета. Закончыцца мерапрыемства павінна было фуршэтам, азнаямленнем з выставай аб падзеях Другой сусветнай вайны ў Беларусі і экскурсіяй па Музеі яўрэйскага воіна.

Арганізатарамі канферэнцыі, якая павінна была прайсці пры падтрымцы беларускай амбасады ў Ізраілі, выступалі Згуртаванне бежанцаў і выратаваных у Халакосце Ізраіля, а таксама Усеізраільскае аб'яднанне выхадцаў з Беларусі.

Нагадаем, у пятніцу, 14 чэрвеня, Лукашэнка расказваў пра карупцыйную справу, у якую ўблытаны ягоны былы памочнік – інспектар Віцебскай вобласці, экс-міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло . Палітык сказаў, што ён «не антысеміт», аднак разам з тым адзначыў, што з трох дзясяткаў чалавек, якія праходзяць паводле крымінальнай справы, «больш за палову габрэяў».

Антыгабрэйскае выказванне Лукашэнкі паказалі ў вечаровым эфіры на дзяржтэлеканале «Беларусь 1».

Між тым распаўсюджванне міфаў і стэрэатыпаў пра статус, прафесійную дзейнасць і эканамічныя паводзіны габрэяў з'яўляецца праявай эканамічнага антысемітызму. Згодна з імі, габрэі кантралююць грамадства, цэлыя дзяржавы, банкі, карпарацыі, грашовыя плыні і эканоміку. Амерыканскі юрыст і праваабаронца Абрахам Фоксман, які нарадзіўся ў 1940 годзе ў Баранавічах, вылучае шэсць галоўных міфаў эканамічнага антысемітызму: усе габрэі багатыя, габрэі скупыя і прагныя, магутныя і багатыя габрэі кіруюць светам, юдаізм як рэлігія робіць упор на прыбытак і ўзбагачэнне, габрэям дазволена падманваць негабрэяў, габрэі выкарыстоўваюць свае багацце і ўладу на карысць супляменнікаў.

Кіраўнік Еўразійскага бюро МЗС Ізраіля Юваль Фукс падаў ноту пратэсту амбасадару Беларусі ў Ізраілі з гэтай нагоды.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках