28 верасня 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праектавальнік Крымскага моста асуджаны на 12 гадоў

14
Праектавальнік Крымскага моста асуджаны на 12 гадоў
СЯРГЕЙ КЕЛЬБАХ

За што?

Цвярскі раённы суд Масквы асудзіў да 12 гадоў пазбаўлення волі былога кіраўніка дзяржаўнай кампаніі «Расейскія аўтамабільныя дарогі», які адказваў за праектаванне Крымскага моста. На думку суда, Сяргей Кельбах як мінімум тройчы злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі і нанёс дзяржаве страту агульным памерам блізу двух мільярдаў рублёў.

Як сцвярджае следства, Кельбах праз афіляваныя з ім кампаніі ўзгадніў у 2015 годзе незаконна завышаную аплату будаўнічых працаў на Цэнтральнай кальцавой аўтадарозе ў Маскве і Маскоўскай вобласці.

Следства мяркуе, што праз дзеянні Кельбаха тэрміны будаўніцтва ЦКАД былі штучна задоўжаныя, а сабекошт праекту вырас. Яно абапіраецца, сярод іншага, на апублікаваную ў 2019 годзе справаздачу Падліковай палаты, якая знайшла пры будаўніцтве сур'ёзныя парушэнні.

Акрамя зняволення ў калоніі, Кельбах будзе абавязаны выплаціць амаль два мільярды рублёў пацярпеламу боку – расейскаму Міністэрству транспарту. Ён быў узяты пад варту ў зале суда. Прысуд не набыў моц, адвакаты Кельбаха маюць намер яго абскардзіць.

«Расаўтадар», старшынёй кіравання якога Сяргей Кельбах быў з 2011 да 2019 года, займаўся пад ягоным кіраўніцтвам буйнымі інфраструктурнымі праектамі. У іх ліку было будаўніцтва моста ў анэксаваны Крым, і хуткасная траса М-11, якая праходзіць, сярод іншага, праз Хімкінскі лес, супраць знішчэння якога рэзка пярэчылі эколагі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках