Беларус з'ехаў у Расею і знік
11- 19.06.2024, 9:15
- 5,840
Яго шукаюць у Смаленскай вобласці.
У Смаленскай вобласці Расеі шукаюць 45-гадовага беларуса Руслана Мароза, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Сальвар".
Мужчына знік яшчэ 14 чэрвеня. З таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.
Блізкія мяркуюць, што ён можа знаходзіцца на тэрыторыі Смаленскай вобласці.
З выгляду ён мажны, валасы светлыя, вочы шэра-блакітныя, рост - 178 см, узрост - 45 гадоў.