26 снежня 2024, Чацвер, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску судзяць сястру Максіма Вінярскага Алену Церашкову

2
У Менску судзяць сястру Максіма Вінярскага Алену Церашкову
АЛЕНА ЦЕРАШКОВА

Яна — маці чацвярых дзяцей і двухразовая чэмпіёнка Беларусі ў таэквандо.

У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачынаецца разгляд крымінальнай справы актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», двухразовай чэмпіёнкі Беларусі ў таэквандо, пісьменніцы і хірурга Алены Церашковай. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч.1 арт.342 КК), паведамляе ПЦ «Вясна».

Справу будзе разглядаць суддзя Юліяна Шчэрба.

Вядома, што Алена - маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Падтрымаць Алену Церашкову можна лістамі на адрас: СІЗА №1, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць, 223016, Алена Аляксандраўна Церашкова

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках