«За капейкі трапляюць у спіс міжнародных злачынцаў»
5- 19.06.2024, 11:19
- 6,356
Беларус адказаў тым, хто працуе на расейскі ВПК.
19-21 чэрвеня ў «Мінск-арэне» пройдзе 2-я міжнародная выстава «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024». У яе рамках Акадэмія навук Беларусі прадэманструе больш за 150 распрацовак у абароннай сферы. Спектр прэзентацыі будзе ад складаных сістэм аховы аб'ектаў і новых мадэляў БПЛА да супрацьаскепкавых коўдраў.
«Зразумела, што гэтая прэзентацыя прызначаная для РФ. Лукашысты хочуць як мага больш зарабіць на вайне ва Украіне. Прыбытак ад гэтага бізнэсу на крыві асядае ў кішэні самаабвешчанага Лукашэнкі. Досыць шмат атрымліваюць топ-мэнэджары рэжыму. Шараговыя распрацоўшчыкі і вытворцы павінны задумацца, што за капейкі трапляюць у спіс міжнародных злачынцаў, за што непазбежна панясуць пакаранне. Не кажучы пра маральны бок пытання, у суўдзеле ў забойствах брацкіх нам украінцаў», - падзяліўся меркаваннем чытач сайта Charter97.org.