Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў
5- 19.06.2024, 11:39
- 4,904
Улады баяцца яго і пасля смерці.
Сёння класіку беларускай літаратуры, які атрымаў сусветную вядомасць і намінаваны на Нобелеўскую прэмію, споўнілася б 100 гадоў.
Васіль Быкаў увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як аўтар аповесцей і раманаў, прысвечаных Другой сусветнай вайне. У іх аўтар сцвярджае выпрабаваныя ў полымі барацьбы з фашызмам ідэйныя і маральныя якасці: вернасць адвечным агульначалавечым каштоўнасцям, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць чалавека-працаўніка і ваяра. Яго пяру належаць такія творы як «Сотнікаў», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Знак бяды».
Васіль Быкаў стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага Народнага Фронту. У сярэдзіне 1990-х гадоў пачаліся нападкі на яго з боку беларускіх уладаў, што прымусіла пісьменніка на працяглы час з'ехаць за мяжу. Апошнія гады жыцця творца правёў у Фінляндыі і Чэхіі. Пісьменнік, якога называлі «сумленнем нацыі», рэзка выступаў супраць узмацнення аўтарытарызму ў краіне.
Народны пісьменнік памёр 22 чэрвеня 2003 года. Улады помсцяць Быкаву і пасля смерці. Кнігі Васіля Быкава ў Беларусі не перавыдаюцца, фільмы пра ягонае жыццё і творчасць – забароненыя.