«Выведзе з раўнавагі Маскву»: новы план Трампа для спынення вайны ва Украіне
4- 19.06.2024, 11:49
- 9,432
Экс-дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы раскрыў дэталі.
Калі лідар Рэспубліканскай партыі ЗША Дональд Трамп другі раз стане прэзідэнтам, ён плануе гарантаваць мір у гарачых пунктах планеты. Калі бакі не будуць схільныя дамаўляцца мірна, то магчымае і ўжыванне сілы. У кантэксце расейска-ўкраінскай вайны палітык будзе стымуляваць еўрапейскіх партнёраў на даванне зброі.
Аб магчымых прынцыпах будучай замежнай палітыкі Трампа распавёў яго былы дарадца ў нацбяспецы Роберт О’Браэн у калонцы на Foreign Affairs.
Роберт О'Браэн спачатку зрабіў экскурс у амерыканскую палітыку, успомніўшы, як Трамп дзейнічаў на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Са слоў экс-чыноўніка, ён не пачаў ніводнай новай вайны, спыніў «прасіць прабачэння за грахі ЗША». Пры неабходнасці было і выкарыстанне сілы: напрыклад, нанеслі ўдар па пазіцыях лідара Сірыі Башара Асада ў адказ на хімічную атаку. Што да падзей ва Украіне, то за прэзідэнтам Трампам (2017-2021) Расея не наважылася прасоўвацца далей пасля падзей 2014 года. Калі ён атрымае пасаду кіраўніка ЗША ў другі раз, то будзе манеўраваць паміж Украінай, Расеяй і ЕЗ і даб'ецца міру, упэўнены экс-дарадца ў нацыянальнай бяспецы. Такая тактыка атрымала назву «вяртанне міру праз вайну».
У калонцы О'Браэна пералічаныя асноўныя пункты плана Трампа па заканчэнні вайны:
зброя Украіне будзе давацца, але не за кошт амерыканскіх падаткааплатнікаў, а за грошы ЕЗ;
тым часам ЗША будуць «трымаць дзверы адчыненымі», каб Масква мела магчымасць ісці на перамовы.
«Падыход Трампа будзе палягаць у тым, каб працягваць надаваць Украіне смяротную дапамогу, пры гэтым пакідаючы дзверы адчыненымі для дыпламатыі з РФ - і выводзячы Маскву з раўнавагі пэўнай ступенню непрадказальнасці», - растлумачыў палітык.
Акрамя таго, Трамп плануе крыху актывізаваць сваю палітыку ў Еўропе. Са слоў экс-дарадцы, Пентагон размесціць вайсковыя падраздзяленні ў Польшчы. Мэта такіх дзеянняў - сігналізаваць Расеі, што яе напад на краіну-чальца NATO атрымае адпор. Яшчэ адзін кірунак дыпламатычных планаў - пераканаць ЕЗ як мага хутчэй прыняць Украіну.
«Працяг амерыканскай абароны Еўропы залежыць ад таго, ці будзе Еўропа выконваць сваю частку працы, прынамсі, ва Украіне», - гаворыцца ў артыкуле.