Лаўроў ляціць у Менск
11- 19.06.2024, 12:04
- 7,142
Кіраўнік МЗС РФ сустрэнецца з Лукашэнкам.
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў ляціць у Менск. Візіт адбудзецца 24-25 чэрвеня. Аб гэтым паведаміла сёння афіцыйная прадстаўніца расейскага замежнапалітычнага ведамства Марыя Захарава.
Візіт прымеркаваны да 32-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж Масквой і Мінскам.
Пройдуць перамовы з Лукашэнкам, Наталляй Качанавай і кіраўніком «палаткі» Ігарам Сяргеенкам.