Устаноўлена асоба абаронцы Украіны, абезгалоўленага акупантамі на Данбасе
8- 19.06.2024, 12:21
- 14,832
Ідэнтыфікаваныя і расейскія камандзіры, якія аддалі злачынны загад.
Устаноўленая асоба абаронцы Украіны, аб жорсткім забойстве якога ў Данецкай вобласці стала вядома ўчора.
Пра гэта паведаміў генпракурор Украіны Андрэй Косцін.
«Цяпер мы не можам назваць яго імя, бо працягваюцца працэдуры для канчатковага пацвярджэння яго звестак», - удакладніў генпракурор.
Таксама Косцін адзначыў, што ідэнтыфікаваныя расейскія камандзіры, патэнцыйна адказныя за абезгалоўліванне ўкраінскага абаронцы. Ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па праверцы гэтай інфармацыі.
«Гэты факт з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем, што поўнае грэбаванне міжнароднага права і агульначалавечай маралі - гэта дзяржаўная палітыка краіны-тэрарысткі Расеі. Кожны сусветны лідар, які цісне руку Пуціну, павінен усведамляць, што цісне руку асобе, якая ўхваляе варварскія забойствы», - падкрэсліў Косцін.