У Дзярждэпе ЗША адказалі Лукашэнку
- 19.06.2024, 12:32
- 4,854
Сапраўдныя лідары выступаюць супраць антысемітызму, а не распаўсюджваюць яго.
Пасланнік Дзярждэпартамента ЗША па маніторынгу антысемітызму Дэбора Ліпштат асудзіла антысеміцкую заяву Лукашэнкі:
- Недапушчальна, каб хто-небудзь, што прэтэндуе на ролю лідара краіны, распаўсюджваў антысеміцкія лозунгі і ненавісныя стэрэатыпы аб юдэях, асабліва калі мы назіраем рэзкі глабальны рост антысемітызму. Лукашэнка, кіраўнік рэпрэсіўнага рэжыму ў Беларусі, вымавіў адну з апошніх антысеміцкіх абраз. Сапраўдныя лідары выступаюць супраць антысемітызму, а не распаўсюджваюць яго.
It is unconscionable for anyone purporting to be a leader of a country to perpetuate antisemitic tropes and hateful stereotypes about Jews, especially when we are witnessing a dramatic global surge in antisemitism. Lukashenka, the head of the repressive regime in Belarus, spewed…
— Ambassador Deborah Lipstadt (@StateSEAS) June 17, 2024
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з урадам адзначыўся антысеміцкай заявай.
Расказваючы пра карупцыйны скандал, у якім апынуўся замешаны яго былы памочнік - інспектар Віцебскай вобласці, экс-міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыла, дыктатар заявіў, што разам з ім па крымінальнай справе праходзяць тры дзясяткі чалавек.
- Вось тры дзесяткі чалавек пералічаныя. Вы мне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову юдэяў. Гэта што ў нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню. Усе аднолькавыя перад законам. І юдэі, і беларусы, і ўкраінцы, расейцы і палякі, - заявіў Лукашэнка, не патлумачыўшы пры гэтым, якая, у яго разуменні, ёсць сувязь паміж этнасам чалавека і карупцыяй.
Антыюдэйскае выказванне Лукашэнкі паказалі ў вячэрнім эфіры на дзяржтэлеканале «Беларусь 1».