Пуцін абвясціў аб стварэнні вайсковага альянсу з Паўночнай Карэяй
24- 19.06.2024, 12:56
- 11,748
У дамову ўключаны пункт аб узаемадапамозе ў выпадку вайны.
Расея і КНДР будуць аказваць дапамогу адзін аднаму ў выпадку агрэсіі супраць адной з краін, паведаміў па выніках візіту ў Пхеньян кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін.
З яго слоў, пункт аб узаемадапамозе ў выпадку вайны ўключаны ў дамову аб стратэгічным і ўсёабдымным партнёрстве, якая была падпісаная пад вынікамі перагавораў з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам.
«Вялікую ўвага на сённяшніх перамовах занялі пытанні бяспекі», — сказаў Пуцін (яго цытуе «Інтэрфакс»). Са слоў расейскага дыктатара, Масква «не выключае для сябе» ў тым ліку вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва з КНДР, якое цяпер забароненае санкцыямі ААН.
КНДР «заўсёды будзе дакладна выконваць свае абавязкі па дамове», заявіў Кім Чэн Ын на цырымоніі падпісання, перад пачаткам якой падарыў Пуціну бюсты з выявай сябе.