26 снежня 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула амаль усе войскі з-пад мяжы Фінляндыі ва Украіну

7
Расея перакінула амаль усе войскі з-пад мяжы Фінляндыі ва Украіну

Межы з NATO зараз амаль пустыя.

Нягледзячы на пагрозы Масквы на адрас Фінляндыі «захадамі вайскова-тэхнічнага характару» праз яе ўступленне ў NATO, вайсковыя базы ля фінскіх межаў стаяць амаль пустыя - гэты асабовы склад і тэхніку кінулі на вайну супраць Украіны.

Пра гэта расказвае фінскі грамадскі вяшчальнік Yle са спасылкай на крыніцу ў выведцы.

Нягледзячы на тое, што Расея запалохвала Фінляндыю «наступствамі» ў выпадку яе ўступлення ў NATO і абяцала нарасціць вайсковую прысутнасць ля мяжы, пакуль вайсковыя базы ў гэтым рэгіёне больш пустыя, чым год таму.

«Агулам 80% тэхнікі і салдат перакінулі на вайну супраць Украіны», - паведамляе крыніца вяшчальніка ў выведцы.

У залежнасці ад базы, доля выведзеных вайскоўцаў і тэхнікі крыху большая ці меншая, у тым ліку ў залежнасці ад сезона і правядзення вучэнняў. На базах засталіся практычна толькі інструктары і навабранцы - кантрактнікаў адправілі ваяваць.

З яго слоў, Расея «выграбае» тэхніку і вайскоўцаў са сваіх баз не толькі пад фінскімі межамі, а па ўсёй сваёй вялізнай тэрыторыі, акрамя Падмаскоўя.

Yle таксама атрымалі спадарожнікавыя здымкі расейскіх баз, якія пацвярджаюць пэўныя змены. Так, на вайсковай базе расейцаў пад Петразаводскам на травень 2024 года, у параўнанні з чэрвенем 2023 года, дзясяткі адзінак размешчанай там тэхнікі зніклі. У той жа час там з'явіўся адзін новы ангар, якога раней не было і тэхніка стаяла пад адкрытым небам.

Здымкі з Каўк'ярві на Карэльскім пярэсмыку (пераназванае расейцамі ў Каменку) сведчаць, што там цяпер стаяць шматлікія намёты для пражывання асабовага складу, магчыма, мабілізаваных ці прызыўнікоў, якія праходзяць базавую падрыхтоўку.

Суразмоўца ў выведцы кажа, што пры гэтым СПА вакол Санкт-Пецярбурга застаецца і дастаткова моцная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках