У Беларусі падаражэў еўра
- 19.06.2024, 14:34
- 4,582
А даляр патаннеў.
Скончыліся таргі
Беларускай валютна-фондавай біржы.
19 чэрвеня даляр патаннеў на 0, 82%. Цяпер ён каштуе 3,1599 рубля.
Еўра падаражэў на 0,09% — 3,4358 рубля. Расейскі рубель пайшоў угору адразу на 4,21%. Цяпер за 100 расейскіх рублёў даюць 3,7565 рубля.
Юань падаражэў на 0,34% - да 4,2786 рубля за 10 юаняў.