26 снежня 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Атрыманыя адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК чалавека, які забіў польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю

СМІ: Атрыманыя адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК чалавека, які забіў польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю

Звесткі перададзеныя ў польскую пракуратуру.

Польскія следчыя атрымалі адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК чалавека, які ў канцы траўня нанёс польскаму вайскоўцу смяротны ўдар нажом на мяжы з Беларуссю, паведамляе RMF FM.

Паводле інфармацыі выдання, польскім экспэртам удалося прааналізаваць некаторыя сляды, у тым ліку біялагічныя, забойцы 21-гадовага польскага салдата — шарагоўца Першай бранятанкавай брыгады Польшчы Матэвуша Сітэка, якія засталіся на нажы.

Пакуль на 100% невядома, каму яны належаць, аднак высокая імавернасць таго, што ў распараджэнні польскіх следчых былі адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК менавіта гэтага чалавека. Выснова аб атрыманых звестках перададзеная ў пракуратуру.

У ведамстве адмовіліся паведамляць якія-небудзь падрабязнасці экспэртызы, аднак пацвердзілі, што атрымалі выснову і што будзе прызначаны далейшы аналіз.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 28 траўня на беларуска-польскай мяжы каля Дубічы-Царкоўныя ў Падляскім ваяводстве. Забойца прасунуў руку праз загароду і ўдарыў Сітэка нажом, прымацаваным да палкі, калі шараговец падышоў да агароджы для адбіцця атакі. Матэвуш Сітэк памёр у Ваенным медыцынскім інстытуце ў Варшаве 6 чэрвеня. МЗС Польшчы запатрабавала ад Беларусі ідэнтыфікацыі і выдачы падазронага ў забойстве польскага салдата.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках