Сталі вядомыя нечаканыя аспекты з біяграфіі кіраўніка ГУВ Кірыла Буданава
12- 19.06.2024, 16:01
- 21,484
Пра якія ніхто не ведаў.
Начальнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны генерал-лейтэнант Кірыл Буданаў атрымаў яшчэ адну адукацыю. Цяпер за плячыма кіраўніка ГУВ іх ажно чатыры! Але гэта не адзіны невядомы раней факт біяграфіі вайскоўца.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на афіцыйны сайт Галоўнай ўправы выведкі.
Новыя нечаканыя факты з біяграфіі Буданава
Калі тое, што начальнік ГУВ мае адукацыю вайскоўца, і нават тое, што ён вучыўся ў аспірантуры Астрожскай акадэміі (спецыяльнасць «Паліталогія»), ні для каго не было таямніцай, то пра яшчэ адну яго спецыялізацыю дагэтуль шырокая грамадскасць не ведала.
Высвятляецца, у гэтым годзе Буданаў скончыў Кіева-Магілянскую бізнэс-школу, дзе прайшоў курс «Стратэгічная архітэктура».
Згодна з інфармацыяй на сайце КМБШ, на гэтым курсе студэнты вывучаюць стратэгічнае і дызайн-мысленне, а таксама вучацца мадэляванню бізнэс-працэсаў, арганізацыйнай культуры, стратэгічнаму лідарству і г.д.
Але гэта не ўсе нечаканыя моманты з жыццяпісу Буданава.
Так, паводле абноўленай інфармацыі на сайце кіраванага ім ведамства, генерал-лейтэнант займаўся спартовым падводным плаваннем і падводным арыентаваннем.
Што вядома пра Кірылу Буданава
Будучы кіраўнік ГУВ нарадзіўся 4 студзеня 1986 г. у Кіеве.
У 2007 годзе скончыў Адэскі інстытут наземных войскаў. Затым вучыўся ў Вайсковай дыпламатычнай акадэміі імя Яўгена Бярэзняка, а таксама скончыў аспірантуру Астрожскай акадэміі.
Пасля заканчэння Вайсковай акадэміі пачаў службу ў спецназе Галоўнай управы выведкі. Хутка прасоўваўся па службе, займаючы розныя пасады.
У 2014 годзе браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, спецыяльных аперацыях ГУВ МА (на тэрыторыі часова акупаванага Крыма), займаўся аператыўнай выведвальнай дзейнасцю.
У 2020 годзе назначаны намеснікам дырэктара дэпартамента Службы замежнай выведкі Украіны.
5 жніўня 2020 года Буданаў прызначаны начальнікам Галоўнай управы выведкі, стаўшы такім чынам самым маладым начальнікам ГУВ у гісторыі Украіны.
Пад яго кіраўніцтвам ГУВ дасягнула значных поспехаў у выведвальнай працы, у зборы інфармацыі аб планах і дзеяннях расейскіх войскаў падчас поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.
Буданаў быў тройчы паранены ў баі. Поўны кавалер ордэна "За мужнасць".
У лютым 2024 года генералу была прысвоеная годнасць Герой Украіны з уручэннем ордэна "Залатая Зорка" - за асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае служэнне Украінскаму народу.
Вядома таксама, што Кірыл Аляксеевіч валодае некалькімі замежнымі мовамі.
Ён карыстаецца вялікай павагай сярод украінскіх вайскоўцаў і выведчыкаў.
Ён уважаецца за аднаго з самых эфектыўных кіраўнікоў украінскай выведкі за ўсю гісторыю.