20 лiпеня 2024, Субота, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Албанія на апошніх секундах пазбавіла Харватыю перамогі ў матчы Еўра

3
Албанія на апошніх секундах пазбавіла Харватыю перамогі ў матчы Еўра

Матч у Гамбургу закончыўся з лікам 2:2.

Каманда Харватыі згуляла ўнічыю з камандай Албаніі ў групавым этапе чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Нямеччыне. Каманды ўпершыню гулялі адна з адной на афіцыйным турніры.

Матч групы В прайшоў у Гамбургу і закончыўся з лікам 2:2.

У албанцаў на 11-й хвіліне вызначыўся Казім Лачы.

Харваты зраўнялі на 74-й хвіліне - забіў Андрэй Крамарыч, а ўжо праз дзве хвіліны мяч трапіў у браму албанцаў рыкашэтам ад Клаўса Гясюлі. Ён жа выратаваў сваю каманду, забіўшы на пятай кампенсаванай хвіліне.

Найлепшым вынікам харватаў на Еўра былі чвэрцьфіналы ў 1996 і 2008 гадах. Албанцы апошнім раз падолелі каманду з топ-10 рэйтынгу ФІФА ў 2015 годзе (Францыю).

Каманда Албаніі ў першым матчы саступіла Італіі з лікам 1:2. У трэцім туры албанцы згуляюць з гішпанцамі 24 чэрвеня.

Харваты ў папярэднім матчы разгромна саступілі гішпанцам (0:3), а закончаць групавы этап 24 чэрвеня гульнёй з італьянцамі.

Гішпанцы і італьянцы згуляюць паміж сабой у чацвер, 20 чэрвеня.

У групе B у лідарах Гішпанія (3 балы), на другім месцы ідзе Італія (3), на трэцім - Албанія (1), на чацвёртым - Харватыя (1). З груп у плэй-оф выходзяць па дзве найлепшыя каманды, а таксама чатыры найлепшыя каманды з тых, хто заняў трэція радкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках