Украіна і Грузія адновяць паромнае злучэнне
2- 19.06.2024, 18:46
- 6,002
Час у дарозе будзе блізу 60 гадзін.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на сайт перавозчыка Ukrferry.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну паромныя злучэнні з Грузіяй былі спыненыя.
Але згодна з раскладам, першы рэйс з Чарнаморска ўжо запланаваны на 2 ліпеня. На маршруце будзе курсаваць аўтамабільна-чыгуначны/пасажырскі паром Kaunas, пабудаваны ў 1989 годзе ў Нямеччыне. Знаходзіцца пад класіфікацыйным наглядам Lloyd.
Паром мае 250 пасажырскіх месцаў у каютах рознага класа: люкс, паўлюкс, двухмясцовы і трохмясцовы, абсталяваных усімі выгодамі. Да паслуг пасажыраў - рэстарацыя, бар, лаўнж-зона, салон з відэа і спадарожнікавай ТВ, а таксама дзіцячы куток.
«Высокая мораходнасць судна і яго вялікія памеры (даўжыня - больш за 190 м, шырыня - 28 м) дазваляюць мінімізаваць качку нават у штармавых умовах. Дзве грузавыя палубы могуць адначасова прымаць на борт 49 універсальных чыгуначных вагонаў і 50 вялікагрузных аўтамабіляў TIR», - сказана ў паведамленні.