13 лiпеня 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ плануе выпраўляць на вайну абвінавачаных і падазраваных

11
РФ плануе выпраўляць на вайну абвінавачаных і падазраваных

Зэкі заканчваюцца.

Расея плануе выпраўляць на вайну супраць Украіны абвінавачаных і падазраваных у злачынствах, паколькі асуджаныя ў расейскіх турмах ужо сканчаюцца.

Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Як паведамляе ЦНС, кіраўніцтва Следчага камітэта РФ і Міністэрства абароны прыступіла да рэалізацыі яшчэ адной схемы напаўнення шэрагаў акупацыйнага войска. Гаворка ідзе пра тое, што цяпер будуць прымушаць да падпісання кантракту з Мінабароны абвінавачаных і падазраваных у абмен на спыненне крымінальнай справы «падставамі, якія рэабілітуюць».

Паліцыянты таксама будуць «прапаноўваць» рушыць на вайну і людзям, якія знаходзяцца пад адміністрацыйным наглядам. Пры гэтым павінны даваць справаздачу перад кіраўніцтвам у колькасці прапановаў і падпісаных кантрактаў.

Як адзначылі ў Супраціве, такая схема працуе ўжо ва ўсіх рэгіёнах РФ, уключаючы і часова акупаваныя тэрыторыі Украіны. Менавіта ўкраінцы становяцца першымі «ахвярамі» такога новаўвядзення.

«Паколькі зэкі ў Расеі ўжо заканчваюцца, цяпер у справу пайшлі падазраваныя. Так бы мовіць, без суда асуджаныя на ўтылізацыю ва Украіне», – дадалі ў ЦНС.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках