26 снежня 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну ўпершыню завезлі звадкаваны газ з Лівіі

1
Ва Украіну ўпершыню завезлі звадкаваны газ з Лівіі

У красавіку на ўкраінскі рынак таксама пастаўляўся звадкаваны газ з Туніса.

На ўкраінскім рынку ўпершыню з'явіўся звадкаваны газ з Лівіі. Імпарцёрам прадукту стала адэская кампанія «Данкор Трэйд», піша профільнае выданне enkorr.

Паводле звестак «Кансалтынгавай групы А-95», 15 чэрвеня ва Украіне было размытнена 2550 тонаў газу лівійскага паходжання.

Сэрвісы адсочвання руху караблёў сведчаць, што 12 чэрвеня партыя газу з лівійскага порта Мелітах была дастаўленая суднам Orinda на адзін з дунайскіх тэрміналаў. Вытворцам прапану і бутану пазначаная кампанія Mellitah Oil & Gas B.V.

У структуры паходжання ўкраінскага імпарту звадкаваны газ з краінаў Паўночнай Афрыкі займае даволі вялікую дзель, адзначае выданне. У траўні аб'ёмы паставак егіпецкага і алжырскага LPG ва Украіну складалі 22500 тонаў, або 27% ад агульнага імпарту.

У красавіку на ўкраінскі рынак таксама пастаўляўся звадкаваны газ з Туніса. Галоўнымі пастаўшчыкамі паўночнаафрыканскага газу ва Украіну з'яўляюцца румынскія кампаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках