24 лiпеня 2024, Серада, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 500 чалавек загінулі падчас хаджу ў Саудаўскай Аравіі

Больш за 500 чалавек загінулі падчас хаджу ў Саудаўскай Аравіі

Большасць – праз 53-градусную спёку.

Не менш за 550 чалавек загінулі праз анамальную спёку ў Саудаўскай Аравіі падчас штогадовага хаджу – паломніцтва мусульманаў у Меку. Пра гэта паведамляе агенцтва RFI са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Вядома, што большасць загінулых – 323 паломнікі – былі грамадзянамі Егіпта. Сярод ахвяраў таксама ёсць чацвёра чалавек з пашпартамі Расеі. Спёку называюць прычынай смерці ўсіх паломнікаў, акрамя аднаго мужчыны, які атрымаў моцныя траўмы падчас цісканіны.

Да апошняга дня хаджу (гэта сёння, 19 чэрвеня) слупок тэрмометра ў Мецы паказваў +53 градусы. AFP паведамляе, што такая вялікая колькасць смерцяў звязаная, у першую чаргу, з тым, што да святога месца прыехала шмат незарэгістраваных паломнікаў. Доўгі час іх усіх не маглі размясціць у валанцёрскіх лагерах – людзі заставаліся пад пякучым сонцам без вады, ежы і кандыцыянераў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках